На гэты раз праграма дакументальных фільмаў «Музыка DOC», якая стала традыцыйнай для кінафестывалю «Лістапад», у тым ліку раскажа аб адным з самых вядомых кінакампазітараў Рюіці Сакамота і польскім фестывалі «Шапэн і яго Еўропа». І пакажа, як для дакументалістаў, што заваявалі фестывальныя экраны і прызнанне публікі, музыка становіцца нагодай пагаварыць пра чалавека, складаныя сацыяльныя з’явы, а часам нават экалагічныя праблемы.
Карціна «Рюіці Сакамота. Кода» Стывена Намуры Шыбле распавядае пра лаўрэата прэмій Оскар, Грэмі і BAFTA, які працаваў з Бернарда Берталучы, Нагісам Асімай, Пэдра Альмадоварам і іншымі знакамітымі рэжысёрамі. У 80-я Рюіці Сакамота быў папулярны нібы поп-зорка і заваяваў рэпутацыю аднаго з самых арыгінальных інтуітыўных кампазітараў свайго пакалення. У 2014 годзе на афіцыйным сайце музыканта з’явілася аб’ява аб адмене выступленняў з-за захворвання на рак. Пачаўшы барацьбу з хваробай, Сакамота прыпыніў працу над праектамі, выкінуў шматлікія запісы і пачаў працаваць над апошнім альбомам. Перамогшы рак, Сакамота стаў усё больш турбавацца аб ядзерных і экалагічных катастрофах, прыняў удзел у акцыях пратэсту супраць АЭС «Фукусіма», даў публічны канцэрт на піяніна, што цудам перажыла цунамі.
«Фільм здымаўся на працягу пяці гадоў. Тонкі і вытанчаны, нібы японская гравюра, ён адлюстраваў не проста інтымны працэс стварэння музыкі, а спасціжэнне гукавой прыроды свету, што рэдка атрымліваецца ў кіно. Герой спрабуе запісаць гукі ветру, вады, растаючага ільду. Пасля прагляду застаецца шэра-белы каларыт фільма, голас жывой прыроды, гукавая гармонія, музыка і адчуванне таго, што на нейкае імгненне ты зразумеў генія», – распавядае праграмны дырэктар Ірына Дзям’янава.
Прэм’ера дакументальнага фільма «Фестываль» Томаша Вольскага і Ганны Гаўліты адбылася на міжнародным кінафестывалі ў Кракаве, прызнанай культурнай сталіцы Польшчы. Карціна прысвечана адной з найбуйнейшых музычных падзей у Варшаве – фестывалю «Шапэн і яго Еўропа». Нягледзячы на тое, што большую частку жыцця музыкант пражыў па-за межамі радзімы, ён стаў сімвалам Польшчы. Дзеля яго музыкі Варшава штогод збірае дзясяткі музыкаў з усяго свету. І хоць кожнае іх выступленне завяршаецца авацыямі, пасля канцэрту выканаўцы часта адчуваюць тое, што называецца demi-succès (палавінчаты поспех).
«Камеру Вольскага і Гаўліты не цікавяць эфектныя моманты накшталт гучных імёнаў на афішах, фрагментаў выступленняў, авацый. Рэжысёры разглядаюць фестывальны мікрасвет – зазіраюць за кулісы, фіксуюць урыўкі размоў перад выхадам на сцэну, работу тэхнічных службаў, аўтографы і сэлфі з артыстамі, шыкоўныя ўборы. Сцэна, здаецца, застаецца дзесьці далёка, а на першы план выходзіць спадарожная мітусня. Аўтары не фіксуюць вынік, а ўзіраюцца ў працэс, працэс нараджэння музыкі».
Праграма «Музыка DOC» будзе паказвацца ў кінатэатры «Мір», які па традыцыі стане галоўнай пляцоўкай дакументальнага кіно на «Лістападзе». Поўны змест секцыі стане даступным пасля 17 кастрычніка. Мінскі міжнародны кінафестываль пройдзе з 2 да 9 лістапада.
Заснавальнікі ММКФ «Лістапад» – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Арганізатар «Лістапада» – Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн».
Генеральным партнёрам кінафестывалю выступае банкаўская плацежная картка «Шчодрая» Mastercard.
Афіцыйныя партнёры ̶ «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама, Falcon Club Буцік Кіно, авіякампанія «Белавія», «Белтэлекам», афіцыйны білетны аператар «Байкард». Пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі, кінастудыі «Беларусьфільм» і рэкламнага агенцтва «Фортэ».
Прапануем аб’ядноўваць прысвечаныя 25-му кінафестывалю «Лістапад» матэрыялы і публікацыі ў сацыяльных сетках хэштэгам #listapad25 .
Сачыце за навінамі на афіцыйным сайце www.listapad.com, а таксама ў сацыяльных сетках Facebook, Instagram,УКантакце, Twitter.
Паводле прэс-рэлізу