ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР “АРТ.С” у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча прадстаўляе закрыццё задыякальна-паэтычнага праекта 12 сузор’яў.
Сустрэча дванаццатая: Скарпіёны.
У вечарыне бяруць удзел:
– мастак Уладзімір РЫНКЕВІЧ,
– народная артыстка Беларусі Марыя ЗАХАРЭВІЧ,
– пісьменнікі Маргарыта АЛЯШКЕВІЧ, Анатоль ВЯРЦІНСКІ, Аксана ДАНІЛЬЧЫК, Васіль ЖУКОВІЧ, Алесь НАВАРЫЧ, Тацяна ПРАТАСЕВІЧ, Маргарыта ПРОХАР,
– фольк-гурт “ПЕРАТУТ”.
Астролаг Алена РЫСАВЕЦ распавядзе цікавосткі з гараскопу вядомага
класічнага беларускага Скарпіёна Якуба КОЛАСА.
Вядоўцы Зміцер АРЦЮХ і Аксана СПРЫНЧАН
чакаюць 12 лістапада 2008 года ў 18.12 на вуліцы Багдановіча, 7а