Міжнародная акцыя «Свята Музыкі» (Fête de la Musique) адбудзецца ў дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея 21 чэрвеня. Гэта штогадовая музычная падзея праходзіць ва ўсім свеце і прымеркавана да Дня летняга сонцастаяння.
Нацыянальны гістарычны музей парадуе наведвальнікаў магчымасцю не толькі пазнаёміцца з яго экспазіцыямі, але і паслухаць музыку ў філіялах і шматлікіх залах з першых хвілін адкрыцця.
«Свята Музыкі» – гэта выдатная нагода пазнаёміцца з разнастайнасцю музычных жанраў, прадстаўленых у Беларусі, а таксама натхніцца сучасным джазам, прадстаўленым родапачынальніцай традыцыі «Свята Музыкі» – Францыяй. Лайн-ап менскага «Fête de la Musique» – шматжанравым, ўсеабдымны і высокапрафесійны.
З 18.00 да 23.00 перад гасцямі свята выступяць беларускія выканаўцы Re1ikt, Nizkiz, Malanka Orchestra, Аня Жданава. Таксама адыграюць спецыяльна запрошаныя з Францыі артысты Patricia Bonner (вакал), Jean-Michel Proust (саксафон), якія прадставяць сумесную праграму з трыа Канстанціна Гарачага.
Атмасферу гарадскога арт-падзеі дапоўніць творчая група «Гарошак Маркет». А тых, хто збіраецца атрымліваць асалоду ад музыкай ад пачатку і да канца, парадуе спецыяльна арганізаваная фудкорт-зона.
Упершыню «Свята Музыкі» прайшло ў 1981 г. у Францыі. З часам свята набірала абароты і да цяперашняга моманту стала значнай міжнароднай арт-падзеяй. Сёння больш за 100 краінаў і 340 гарадоў па ўсім свеце кожны год праводзяць жывыя выступы ў межах «Свята Музыкі». У гэтым годзе Беларусь упершыню далучыцца да гэтай міжнароднай акцыі.
Падзея арганізавана па ініцыятыве Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Гэта сумесны праект Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і Канцэртнага агенцтва «Эквілібрыўм Артс». Генеральны партнёр акцыі «Свята Музыкі» у Мінску – СТАА «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ».
«Свята Музыкі» (Fête de la Musique), 21 чэрвеня з 18:00 да 23:00
Нацыянальны гістарычны музей (вул. К. Маркса, 12)
Кошт білетаў ад 3 да 5 рублёў.
Білеты можна набыць у касе музея
Даведкі па тэлефоне: +375 (29) 3210610