27 кастрычніка фольк-рок оперу “Чарадзей” аб прыгодах славутага полацкага князя Усяслава Чарадзея пакажуць сёмы раз, гэтым разам – на сцэне Маладзёжнага Тэатра Эстрады (вул. Маскоўская 18а)
У Мінску гледачы змогуць цалкам пабачыць твор у пяты раз, бо два паказы “Чарадзей” вытрымаў у польскім Бельску падчас польскіх гастролей праекта ў травені 2017 года.
Музыку, тэксты і лібрэта напісаў Раман Арлоў, вядомы таксама як аўтар цыкла дзіцячых музычных спектакляў пра прыгоды літары У нескладовае (казкі, дарэчы, выйшлі 9цю паказамі за 9 месяцаў, у Менску і іншых гарадах Беларусі).
Фабула музычна-тэатральнага перфоманса круціцца вакол дзівоснага вызвалення Чарадзея з кіеўскай вязніцы у 1068 годзе, не без дапамогі таямнічай госці з сучаснай Беларусі, дзяўчыны Касі.
“Мы лічым, што праект, акрамя эстэтычнай, мае і адукацыйную функцыю, таму заклікаю дырэктараў школ і гімназій, а таксама класных кіраўнікоў, наведаць “Чарадзея” хаця б адзін раз, як гэта ўжо зрабіла 100 вучняў 10х і 11х класаў Ліцэя БДУ” – адзначае Раман Арлоў.
А вось 9 прычын, паводле якіх варта наведаць паказ “Чарадзея” 27 кастрычніка:
- Новы дуэтны нумар Чарадзея і Касі, якога ў спектаклі раней не было.
- Новы галоўны герой.
- Апошні паказ з скрыпачкай Глафірай Жур, якая ад’язджае на сталае жыхарства ў Швэцыю.
- Новы склад ХОРА.
- Новы склад БАЛЕТА.
- Новыя аранжыроўкі часткі нумароў, часам з напалову акустычным цёплым “лямпавым” гучаннем.
- Слайды і анімацыя медыямастачкі Насці Данілковіч у якасці замены традыцыйным дэкарацыям.
- Дадаткова запрошаныя музыкі ў рок-гурт “У нескладовае”, які выконвае ў праекце ролю АРКЕСТРА.
- І проста цудоўная магчымасць разам з сябрамі (а магчыма нават і замежнымі) цудоўна прабавіць відаць што не самы цёплы (у сэнсе тэмпературы на двары) вечар суботы.
А ў самых бліжэйшых планах “Чарадзея” – пераклад на ангельскую мову і тур па Беларусі.
Квіткі ўжо можна набыць анлайн.