25.02.2016 | Афіша Літаратура

Таварыства мёртвых паэтаў. Пяць лекцый Андрэя Хадановіча

Літаратурны музей Петруся Броўкі і грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашаюць на публічныя лекцыі паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча, які прапануе ўсім, хто не спалохаецца, пяць літаратурных вандровак у таварыстве мёртвых (вядома ж, здольных яшчэ як ажываць!) аўтараў.

Літаратар пазнаёміць слухачоў са сваімі ўлюбёнымі французскімі і польскімі паэтамі, пагаворыць пра найважнейшых для сябе беларускіх лірыкаў, спыніцца на праблемах мастацкага перакладу паэзіі – і нават тэкстаў песень.

У межах сустрэчаў – развагі, інтэрпрэтацыі, вершы ў арыгінале і беларускіх перакладах, спевы, інтэрактыўныя віктарыны з прызамі ад грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі”!

афіша2

  1. Вечар першы: 3 сакавіка 19.00

“ФРАНЦУЗСКІЯ ДЭКАДЭНТЫ: НАРАДЖЭННЕ ПАЭЗІІ З ДУХУ ЭДГАРА ПО”.

  • …І Шарль Бадлер, прарок ягоны: По-дарунак французскай паэзіі. “Краскі Зла”, звышнатуральная эстэтыка й магічная паэтыка.
  • Арцюр Рэмбо: як напісаць шэдэўр, не бачыўшы мора?
  • “Крумкач” і “П’яны карабель” – пасткі на беларускіх перакладчыкаў.
  • Жэрар дэ Нэрваль – невядомы вынаходнік сімвалізму й імпрэсіянізму.
  • “Перакладзіце яго спачатку на французскую”, або Ключы ад форта Малармэ.
  • Беларускія Вэрлены – паразы й перамогі.

французы2

Наступныя лекцыі пройдуць 10, 17, 24 і 31 сакавіка ў 19.00.

Уваход у музей 15 000 руб.

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. Карла Маркса, 30 кв. №4)

Кантактная інфармацыя: (017) 327-27-50.

 


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика