Тэатральныя дэманы
Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk з нагоды прэзэнтацыі кнігі Ільлі Сіна
Ільля Сін (шэпты і крыкі)
Павал Вайніцкі (аэраскульптура)
Яўген Рагозін (саўнд-дызайн)
Сяргей Каласоўскі (real video)
Спэцыяльныя госьці: Валянцін Акудовіч, Юрась Барысевіч, Зьміцер Вішнёў, Roomdark
1 красавіка, галерэя Ў, 19.00
Уваход вольны
Імпрэза адбудзецца пры падтрымцы Беларускага калегіюму
Інфармацыя пра ўдзельнікаў:
Павал Вайніцкі. Яркі прадстаўнікоў беларускага “кантэмпарары арт”, аўтар ці ня самых запамінальных выставачных “хітоў” свайго пакаленьня (такіх, як аўтапартрэт у выглядзе клеткі з жывой птушкай альбо бюст з бульбы). Падчас акцыі літаральна на вачах у публікі будзе створаная новая скульптура — з дапамогай не разца, але кампрэсара.
Яўген Рагозін aka Planet N. Вэтэран айчыннай экспэрымэнтальнай электроннай сцэны, які цікавіцца жыцьцём іншаплянэтных арганізмаў на чужароднай для іх плянэце Зямля. Шызоідныя аўдыякаляжы для дадзенага праекту былі натхнёныя доўгатэрміновай працай аўтара на ніве беларускай кінавытворчасьці.
“Тэатральныя дэманы”. “Вандроўка на субмарыне па затопленым Менску спакваля пераўтвараецца ў экскурсію па нетрах падсьвядомасьці аўтара, знаёмства зь яе флёрай і фаўнай. Кніга населеная безьліччу эфемэрных і яўна прыдуманых істотаў, якія і далі ёй назву. Часам публіка нібы адчувае сябе за кулісамі аматарскага тэатру, дзе любая трагедыя пераўтвараецца ў фарс. Але ўсё ж напрыканцы гэтага трыпа вас можа наведаць нязмушаная надзея на сапраўднасьць…” ( з анатацыі да кнігі).
Рэальнае відэа. Зьмест гэтага паняцьця будзе высьветлены непасрэдна падчас акцыі.