Сёння, 23 снежня, ў клубе Рэактар пройдзе канцэрт “Цуд на Каляды” з удзелам гуртоў ПАЛАЦ, KRIWI, А. ПАМІДОРАЎ, Ў НЕСКЛАДОВАЕ, ВЕРАНІКА КРУГЛОВА (гурт KRIWI) і інш.
Ідэя правядзення канцэрту належыць музыке Раману Арлову, былому удзельніку гурта J_МОРС, а зараз лідару гурта У нескладовае. “Ідэя канцэрту вельмі простая. Мы хочам зрабіць падарунак для усіх беларусаў напярэдадні Божага нараджэння. А нагод для канцэрту атрымалася адразу некалькі. Гэта і дзень народзінаў знанага музыкі Аляксандра Памідорава. Гэта і неабходнасць канцэрту для майго праекту У нескладовага. Мы удала прэзентавалі свой альбом, з’явіліся новыя песьні, новыя ўдзельнікі нашага праекту, напрыклад Вераніка Круглова, якая спецыяльна прыляціць з Берліна – гэта усё хочацца паказаць людзям. Акрамя таго наш канцэрт, гэта і працяг традыцыйных калядных канцэртаў, якія штогод ладзіць гурт ПАЛАЦ. Таксама чакаецца шмат прыемных неспадзяванак. Таму усіх ласкава запрашаем!”
Такім чынам,
23 снежня. Клуб Рэактар. 19.00. Супольны перадкалядны канцэрт “ЦУД НА КАЛЯДЫ” з удзелам: гуртоў ПАЛАЦ, KRIWI, А. ПАМІДОРАЎ, Ў НЕСКЛАДОВАЕ, ВЕРАНІКА КРУГЛОВА (гурт KRIWI) і інш.
Святкуем дзень народзінаў Аляксандра Памідорава!
Квіткі: 20 000 – 25 000 папярэдне, 40 000 месца за столікам.
Даведкі: 6490888