У пятніцу 14 лістапада ў Гродна адбудзецца прэзентацыя рамана маскоўскага пісьменніка-беларуса.
Аўтар рамана, Валерый Казакоў, займае высокія пасады ў Савеце Бяспекі і Адміністрацыі прэзідэнта Расіі. “Цень гобліна”- першая беларускамоўная кніга пісьменніка. Гэта раман пра ўладу і лёс грамадства.
У прэзентацыі, якая адбудзецца ў памяшканні Таварыства беларускай школы, возьме ўдзел аўтар рамана Валерый Казакоў, рэдактар кнігі, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў, Алесь Пашкевіч і гродзенскі бард Віктар Шалкевіч.
Пачатак мерапрыемства ў 18.30. Уваход вольны.
ТС