26.01.2017 | Афіша

Цыкл лекцый “Вандроўкі ў мінулае” Паўла Дзюсекава ў дыcкусійным клубе BLOWUP

Цыкл лекцый Паўла Дзюсекава, кіраўніка праекта “Вандроўкі ў мінулае”, у дыcкусійным клубе BLOWUP Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Беларусі (люты – красавік 2017)

vandroukiuminulaje1 лютага 2017, 19.00
Беларусь на фотаздымках Пракудзіна-Горскага.

Падчас гэтай лекцыі мы зможам зірнуць на першыя ў гісторыі каляровыя фатаздымкі Беларусі, а напрыканцы паглядзець дакументальны фільм Леаніда Парфёнава “Цвет нации”.

15 лютага 2017, 19.00
Менск на старых фотаздымках (частка 1).

Падчас гэтай лекцыі зьдзейсьнім падарожжа ў часе ў Менск дарэвалюцыйны праз мноства дайшоўшых да нас фотаздымкаў.

1 сакавіка 2017, 19.00
Менск на старых фотаздымках (частка 2).

Працягваем вандраваць па Менску ў мінулае.

15 сакавіка 2017, 19.00
Менскія некропалі (Кальварыя, Вайсковыя, Усходнія).

Падчас гэтай лекцыі пагутарым пра менскія некропалі – іх гісторыю і асобаў, што там пахаваны.

5 красавіка 2017, 19.00
Легенды і міфы старога Менску.

Падчас гэтай лекцыі ўзгадаем, што Менску ўжо 950 год, а значыць легенд, міфаў і паданьняў назьбіралася шмат. Завітвайце паслухаць і паглядзець!

19 красавіка 2017, 19.00
Людзі і фатографы. Асобы скрозь час на фотакартках.

Старыя фотаздымкі – гэта заўжды цікава і інтрыгоўна. Глядзіш на фота чалавека і здаецца, што зараз ён ажыве, пачне рухацца, размаўляць, распавядзе нешта пра сябе… Падчас гэтай лекцыі зірнем на тых, хто жыў у Менску і па ўсёй Беларусі сто гадоў таму, а таксама пагутарым пра знакамітых фатографаў і іх фотаатэлье.

Уваход на лекцыі па ўваходных білетах НЦСМ.


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика