02.01.2017 | Афіша Замежжа

Вандроўка ў Вільню са спектаклем “Браніслаў”

Сябры, незалежная культурніцкая пляцоўка “Арт Сядзіба” запрашае Вас 21-22 студзеня 2017 г. далучыцца да вандроўкі ў Вільню, прысьвечанай 125-годзьдзю Браніслава Тарашкевіча, выдатнага беларускага дзеяча, палітыка, пісьменьніка, навукоўцы-мовазнаўца, стваральніка першага ўнармаванага правапісу сучаснай беларускай мовы.

branislau

У межах вандроўкі ў Вільні адбудзецца паказ нашумелага спэктаклю «Браніслаў. Сцэны з жыцьця і сноў», прысьвечаны пакручастаму і трагічнаму лёсу Тарашкевіча. Спэктакль «Браніслаў» ёсьць першым спэктаклем Арт Сядзібы. Прэм’ера спэктаклю адбылася ў 2015 годзе, у Менску на сцэне тэатра БДУ “На балконе”. Але пасьля 2-х паказаў спектакль быў адменены, фактычна забаронены, і з таго часу ягоныя пастаноўкі ладзіліся напаўпадпольна.

У пастанове задзейнічаныя студэнты тэатральных унівэрсытэтаў, акторы-аматары, людзі розных прафэсіяў. Але ўсе яны зьвязаныя адной ідэяй – любою да Беларусі, беларускай мовы і жаданьнем асьвятліць невядомыя эпізоды беларускай гісторыі і культуры.

Падчас вандоўкі мы наведаем Лаварышкі – мясьціну, адкуль паходзіць Браніслаў Тарашкевіч. А таксама нейкі час там жыў і працаваў арганістам у мясцовым касцёле іншы вядомы беларускі дзяяч і юбіляр 2017-га году Ян Пазьняк, дзед Зянона Станіслававіча Пазьняка.

Безумоўна, адбудзецца вандроўка па беларускіх мясьцінах Вільні, у прыватнасьці па мясьцінах, зьвязаных з Тарашкевічам ды іншымі беларускімі дзеячамі першай паловы XX ст.

А таксама ў межах вандроўкі плануецца наведванне музея КДБ і мемарыяльнага комплексу-сядзібы “Парк Тускулену”, аналага нашых Курапатаў.

Для кожнага удзельніка вандроўкі адкрываецца бясплатная аднатэрміновая віза! Каб запісацца на вандроўку, калі ласка да 10 студзеня дайшліце на е-мэйл bielkultura@gmail.com свае кантакты і пашпартныя дадзеныя (Імя і Прозьвішча лацінкай як у пашпарце, дату нараджэньня, нумар пашпарту і прапіску), а таксама інфармацыю пра патрэбу ў ШЭНГЕН-візе!

Запіс і ўся дадатковая інфармацыя: па тэл. +375 29 1342804, +375 25 5458430 (Валерыя)


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика