This movie requires Flash Player 9
10.02.2016 | Афіша Літаратура

Марціновіч прэзентуе кнігу пра Шагала ў Брэсце 16 лютага

Кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае ўсіх берасцейцаў на творчую сустрэчу з вядомым беларускім пісьменнікам Віктарам Марціновічам. Яна адбудзецца 16 лютага ў 19.00 на офісе АРР “Дзедзіч” (вул. Маякоўскага 46/1).

Віктар Марціновіч распавядзе пра сваю новую кнігу “Радзіма. Марк Шагал у Віцебску”. Гэтая манаграфія — першая спроба рэканструкцыі і асэнсавання адносін Марка Шагала з родным горадам.

NhDy6pULads

Ад наяўных даследаванняў на гэтую тэму кніга адрозніваецца адмовай ад разгляду Віцебска толькі як кароткага перыяду ў творчасці “рускага габрэя” Шагала, што здабыў поспех у Парыжы. Аўтара цікавіць тое, як атрыманыя ў Віцебску траўмы паўплывалі на фармаванне новай мастацкай мовы Шагала, як няпростыя ўзаемаадносіны з уладамі горада, вучнямі і выкладчыкамі вучэльні выклікалі тое ўнутранае напружанне, якое прывяло Шагала ад ранніх перайманняў кубістаў і стылёвай другаснасці да ўласнага стылю. Акрамя таго (і, магчыма, перш за ўсё), дадзенае даследаванне ўпершыню аб’ядноўвае ў адзіны наратыў перажытае Шагалам у Віцебску ў 1918–1920-х і познесавецкую палітыку памяці, якая дэкласавала Шагала ў БССР да ўзроўню раскрадальніка дзяржуласнасці і памагатага ўхілістаў ад войска.szahal_cover_photo_szumauТакім чынам, “гісторыя”, “расказаная” ў гэтым тэксце, — гэта гісторыя пра тое, як Радзіма спрыяе станаўленню ўнікальнага мастака, а потым забывае яго і строга карае тых, хто спрабуе ўспомніць. У пэўным сэнсе гэта гісторыя, ступень універсальнасці якой набліжае яе да міфа.

Прыходзьце! Рыхтуйце свае пытанні! Будзе цікава!

Уваход вольны!

 

Віктар Марціновіч – мастацтвазнаўца, аўтарам папулярных кніг, сярод якіх раманы “Сфагнум”, “Мова”, “Сцюдзёны вырай” ды інш.

Сустрэча адбудзецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.


Адзін каментар у “Марціновіч прэзентуе кнігу пра Шагала ў Брэсце 16 лютага”

  1. Зацікаўлены says:

    Ці плануецца прэзентацыя кнігі ў Мінску?

Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика