Выстава вінілавых рок-альбомаў адчынілася у Нацыянальным Цэнтры Сучасных Мастацтваў!
Выстава складаецца з арыгінальных вокладак культавых сусветных, савецкіх і беларускіх (!!!) рок-альбомаў: «Кино», «БГ», «Rolling stones», «Мроя», «Песняры» і іншыя.
Акрамя таго, гэтую выставу можна не толькі паглядзець, але і паслухаць з дапамогай алдскульнага праігрывацеля.
Экспазіцыя працуе толькі да 25 лістапада!
Дзякуем Артуру Хадасевічу за прадстаўленую калекцыю.
Мы ўпэўненыя, што ў кожным сэрцы знойдзецца месца для адвязнага рок-н-ролу. А яшчэ мы перакананыя, што рок-н-рол – гэта не проста музыка, гэта лад мыслення і стыль жыцця. Таму нагадваем, што напрацягу лістапада нашых наведвальникаў чакаке шырокая праграма, у якой мы пастараліся разгледзець несмяротны рок-н-рол з усіх магчымых бакоў: лекцыі, кінапаказы, арыгінальная выстава па рок-н-рольнай тэматыцы.
Таму калі ў вашым плэйлісце безнадзейна пераважае цяжкая музыка, калі вы лічыце, што ў жыцці заўсёды павінна заставацца месца для свабоды, а назвы «Nevermind», «The Dark Side of the Moon» і «Highway To Hell» для вас не пусты гук , а цэлая эпоха – то запрашаючы вас падзяліць нашу любоў да рок-н-ролу!
Праграма месяца:
з 10 па 25 лістапада – выстава вокладак алдксульных пласцінак. Падчас работы экспазіцыі можна будзе паслухаць і самі пласцінкі.
22 лістапада, 19.00 – кінапаказ ад дыскусійнага клуба “Blow up”: фільм “Як ствараліся рок-альбомы. Pink Floyd. The Dark Side Of The Moon”
24 лістапада, 19.00 – лекцыя ад Лявона Казакова “Мастацтва glam, heavy, power metal. Сусветны і беларускі досвед”.
29 лістапада, 19.00 – кінапаказ ад дыскусійнага клуба “Blow up”: фільм “Як ствараліся рок-альбомы. Queen. A Night At The Opera”.
Уваход на выставу і кінапаказы па квітках ў НЦСМ, кошт квітка на лекцыю ад Лявона Казакова 3 рублі.
Білеты можна набыць у касе НЦСМ.
Наш адрас: г. Мінск, вул. Някрасава, 3.
Кантактны тэлефон +375 25 767 09 02
Long live rock-n-roll!
Паводле арганізатараў