16 снежня 2010 года
ВОЛЬГА АКУЛІЧ: КАНЦЭРТ У “МУЗЫЙНЫМ ФАРМАЦЕ”
16.12.2010 Вольга Акуліч запрашае на акустычны канэрт“амаль без ансамбля” у Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, (вул. Я.Купалы, 4)
Пачатак у 19-00
Глядачоў чакае паўтары гадзіны прыгожай гітарнай музыкі і добрай паэзіі.
У першай частцы канцэрта прагучаць песні з альбома “Трохкутнік” (даступны для праслухоўвання ў Інтернет http://experty.by/node/730), удзел бярэ гітарыст Алег Змушка (пры ўдзеле якога, уласна кажучы, альбом “Трохкутнік” і запісваліся).
Другая частка – з новымі песнямі і гітарыстам гурта “Верасень” Максімам Сазонавым. Пры ўдзеле Віталіка Валошына з губным гармонікам.
Кошт квіткоў – 10 000 руб., набыць іх можна папярэдне ў касе музея, або замовіўшы па тэлефоне (029) 640 09 38 або непасрэдна перад канцэртам.