09.03.2017 | Афіша Музыка

Вольскі прадставіць праграму «172» у Вільні

8 траўня ў Вільні Лявон Вольскі прадставіць праграму «172», у межах якой прагучаць лепшыя песні за ўсю кар’еру музыкі: ад гурта «Мроя» да найноўшага сольнага альбома «Псіхасаматыка». Беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы.

volski-172-afisha

У канцэрце возьмуць удзел Алесь-Францішак Мышкевіч, Павел Аракелян, а таксама нарвежскія музыкі Снорэ Бергеруд, Бьёрн Холмслэнд і Сіндрэ Скэе, з якімі Лявон Вольскі запісваў альбомы «Грамадазнаўства» (2014) і «Псіхасаматыка» (2016). Канцэрт адбудзецца ў клубе Vakaris Vilnius у цэнтры Вільні.

– Гэта будзе вялікі канцэрт з акустычнай і электрычнай часткай, – кажа Лявон Вольскі. – Апошнім часам давялося ўзгадаць шмат песень, якія я даўно не выконваў: з «Мроі», з N.R.M., з іншых праектаў. Таму «172» – гэта не толькі наўпроставая адлегласць паміж Мінскам і Вільняй, але і прыблізная колькасць хвілін у канцэрце.

volski-photo02

Дзякуючы падтрымцы МЗС Літвы, на падставе набытых у Беларусі квіткоў на мерапрыемства беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы (без консульскага збору) з тэрмінам дзеяння з 7 да 9 траўня. Падаваць дакументы можна ў Амбасадзе Літвы ў Мінску, а таксама візавых цэнтрах па ўсёй краіне (паслуга платная – 20 еўра). Пакрокавая інструкцыя і аўтобусныя туры на канцэрт – www.turmuz.by.

Квіткі: танцпляц – 49 руб., месца за столікам – 69 руб..

Продаж квіткоў без камісіі: ІП Каспяровіч Д.А., ГЦ “Манетка”, вул. Кульман 9 – паверх 4, офіс 1. Уваход: дзьверы правей ад кавярні Beer & Wine.

Продаж: на сайце і ў касах Kvitki.by, а таксама ў салонах  «Связной» і «Евросеть» па ўсёй Беларусі.

Пляцоўка: клуб Vakaris Vilnius – Вільня, вул. Stulginskio, 8.

Пачатак канцэрта ў 19.00, уваход з 18.00.

Інфалінія ў Беларусі: +375 29 7777 857, +375 29 622 57 20.


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика