5 кастрычніка пачынаючы з шостай гадзіны вечара паэзія завітае ў кавярню “Стары Менск”. Будуць выступаць Цемрык Велет, Усевалад Сьцебурака, Марыйка Мартысевіч, Анатоль Івашчанка ды іншыя. Магчымасьць данесьці сваю творчасьць будзе ва ўсіх ахвотных, а таму запрашаем маладых паэтаў да актыўнага ўдзелу. Слухачам жа параім прыходзіць раней, бо колькасьць месцаў абмежаваная.