27.01.2011 г. а 17-й гадзіне ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры (г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13) адбудзецца вечарына, прысвечаная Ігнату Яцкоўскаму, літаратару, адвакату, паўстанцу 1831 г., эмігранту. А таксама прэзентацыя кнігі І. Яцкоўскага “Аповесць з майго жыцця, альбо Літоўскія прыгоды”, выдадзенай у перакладзе на беларускую мову.
У вечарыне прымуць удзел гісторыкі беларускай літаратуры Мікалай Хаўстовіч, Міхась Тычына, Ігар Запрудзкі, Лія Кісялёва ды іншыя. Плануецца дыскусія на тэму аўтарства верша “Заграй, заграй, хлопчэ малы…”.
Урыўкі з “Аповесці…” пад час вечарыны прагучаць у акторскім выкананні, свае песні заспявае бард Алесь Камоцкі.