10 кастрычніка ў Малой зале імя Р. Шырмы адбудзецца канцэрт “Вышаградскія песні” ў выкананні гурта Hashtag Esnemble, з нагоды Старшынства Польшчы ў Вышаградскай групе.
- Чатыры імправізацыі на тэму “Канцэрта для аркестра” венгерскага кампазітара Бэлы Бартэка
- Тры імправізацыі на тэмы славацкай народнай песні “Leti, leti roj” паводле апрацоўкі славацкага кампазітара Яна Леваслава Беллы
- Тры імправізацыі на тэму ранніх песень польскага кампазітара Мечыслава Карловіча: “Засмучанай”, “Пагавары са мной яшчэ”, “Ржавае лісце”
- Чатыры імправізацыі на тэмы з цыкла “In Folk Style” (У фальклёрным стылі) чэшскага кампазітара Антаніна Дворжака
“Hashtag Ensemble” быў заснаваны флейтысткай Ганнай Карповіч у 2013 годзе. Групу па прынцыпе сінэргіі ствараюць невялікія камерныя калектывы, якія з поспехам папулярызуюць творчасць польскіх кампазітараў, у тым ліку і маладога пакалення. Ініцыятыва аб’ядноўвае выдатных маладых выканаўцаў і кампазітараў, якія стала звязаны з Hashtag Esnemble (Дарыюш Пшыбыльскі, Ігнацы Залеўскі, Войцех Блажэйчык і інш). Музыканты Hashtag Esnemble налічваюць у сваім творчым багажы сумесна 72 сусветныя прэм’еры, 103 конкурсныя ўзнагароды як выканаўцы класічнай музыкі, а таксама выступленні на 78 польскіх і міжнародных музычных фестывалях. Hashtag Esnemble робіць запісы для польскага радыё і супрацоўнічае з Варшаўскімі тэатральнымі сцэнамі.
Музыка для спектакля “Рай” Дантэ ў выкананні калектыву, была ўзнагароджана на XV Фестывалі польскага радыё і тэлебачання «Два тэатры» ў Сопаце (2015). Група выступала на фэстывалях: “Новая электронная музыка”(2015), “Музычныя сады” (2015), «Варшаўскія музычныя сустрэчы», а таксама ўдзельнічала ў ініцыятывах польскага аркестра Sinfonia Iuventus (2014), у канцэртах Студыі Сучаснай музыкі (2014, 2015 ), гала-канцэрце з нагоды перадачы старшынства ў Вышаградскай групе і інш. «Хэштэг Ансамбль» мае ў сваім рэпертуары творы музычных класікаў ХХ стагоддзя: Пітэра Максвела Дэвіса, Джордж Крамба, Жэрара Грызэ, Сціва Рэйха і інш. Але музыканты стала супрацоўнічаюць з сучаснымі кампазітарамі, пашыраючы рэпертуар новымі творамі. Важным напрамкам дзейнасці «Хэштэг Ансамбль» з’яўляецца імправізацыя ў розных складах, якія працуюць у групе, што знайшло адлюстраванне ў запісе альбома “Вышаградскія песні”, выдадзенага студыяй Requiem Records Opus Series.
10 кастрычніка 2016
Малая зала імя Р.Шырмы Белдзяржфірамоніі, пр-т. Незалежнасці, 50
Паводле арганізатараў