Творчая суполка “Пагоня” запрашае на адкрыццё выставы “Вечны вандроўнік”, прысвечанай 120-гадоваму юбілею з дня нараджэння вядомага беларускага мастака, паэта і этнографа Язэпа Драздовіча. Адкрыццё выставы адбудзецца ў маладзечанскай музычнай вучэльні Імя Агінскага 11 лістапада а 16.00.
Шэраг беларускіх паэтаў і мастакоў выступяць з віншавальнай прамовай, а таксама адбудзецца музычны канцэрт вучняў вучэльні.
“Вечны вандроўнік” уяўляе сабой перасоўную выставу твораў беларускіх мастакоў, прысвечаных асобе, жыццю і творчасці Язэпа Драздовіча. У прыватнасці, на выставе будуць прадстаўленыя партрэты Драздовіча, напісаныя Аляксеем Марачкіным, Алесем Скавародкам і Рыгорам Сітніцам. Акрамя таго, гледачы змогуць пазнаёміцца з творамі беларускіх мастакоў Яўгена Шатохіна, Міколы Купавы, Янкі Рамановіча.
Выстава будзе ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма!”. Ласкава запрашаем!