Суполка “Пагоня” Беларускага саюзу мастакоў запрашае на адкрыццё выставы “Нябесныя бегі”, прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння Язэпа Драздовіча. Адкрыццё адбудзецца 9 кастрычніка а 18-00 ў Менску ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры: вул. М. Багдановіча, 13.