Зімовы канцэрт Яўгена Барышнікава, пераможцы Бардаўскай Восені – 2010. Халодныя зімовыя песьні ў цёплай атмасфэры.
21 студзеня 2011, пятніца
пачатак а 19:00
Кнігарня “ЛогвінаЎ”
пр-т Незалежнасьці, 37а (галерэя Ў)
мэтро Плошча Перамогі
Зімовы канцэрт Яўгена Барышнікава, пераможцы Бардаўскай Восені – 2010. Халодныя зімовыя песьні ў цёплай атмасфэры.
Яўген Барышнікаў нарадзіўся і вырас у Слоніме, старажытным горадзе над Шчарай. Цынік, скептык. Музычнай адукацыяй не сапсаваны, што не замінае акрамя гітары граць на дудзе і перкусіі у некалькіх музычных калектывах фолкавай скіраванасьці. Сольна канцэртуе з 2006-га. Выступаў на канцэртных пляцоўках, клубах і кватэрніках ў Менску, Слоніме, Віцебску, Магілёве, Маскве, Варшаве. Лаўрэат фэстываляў аўтарскай песні Фэст-А 2006 (Менск), OPPA 2009 (Варшава), Купалаўскія вакацыі (2010, Менск). Удзельнік міжнароднага фэстывалю нэа-фолкавай музыкі Crivia Aeterna 2009 (Менск). Пераможца фестывалю “Бардаўская восень – 2010” (Бельск, Польшча).
УВАХОД ВОЛЬНЫ*
* але будзе гуляць “шапка” для дабрачынных ахвяраваньняў ;)
Даведкі: +375 44 723-65-74