У Менску ў клюбе BRONX зараз адбываецца фэстываль-конкурс жывой музыкі “Залатая акустыка”. Дык вось раз-пораз там выступаюць беларускамоўныя гурты… Адным з такіх канцэртаў будзе выступ гуртоў Вакацыі (вакалістка – Даша Кадамская, пераможца Бардаўскай Восені-2007, татальна зьмяніўшая фармат у гурце, але не згубіўшы індывідуальнасьць і ўзбагаціўшы музычную каштоўнасьць) і КРОК (вядомы беларускі пост-гранж праект, які мае шмат прыхільнікаў) у
НАСТУПНЫ АЎТОРАК /4 лістапада/ а 20-й гадзіне ў клюбе Бронкс.
квіткі 10 кБр на месцы. Прыходзьце, адпачывайце, знаёмцеся!!!…
;)