З 13 па 15 кастрычніка і з 20 па 22 кастрычніка ў канферэнц-залі менскай абласной бібліятэкі імя Пушкіна будуць паказаныя французскія дакумэнтальныя фільмы пра фатаграфію.
Паказ прымеркаваны да выставы фотаздымкаў графа Бэнэдыкта Тышкевіча, якая праходзіць зараз у Нацыянальным гістарычным музэі.
Дэманстрацыі фільмаў будуць суправаджацца дыскусіямі і абмеркаваньнем пытаньняў, зьвязаных з тэмай фільмаў. Запрашаюцца ўсе ахвочыя, уваход вольны.
Паказ арганізаваны аддзелам супрацоўніцтва і культуры Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Месца правядзеньня: канферэнц-заля Менскай абласной бібліятэкі імя Пушкіна (вул. Гікала, 4).