Тэма сёлетняга фестывалю “Тэхна-Арт” — фірмовага праекта галерэі “Універсітэт культуры” — была лаканічнай і шматзначнай: “Жалеза”. “Як рудакоп прыкладае намаганні, здабываючы з-пад зямлі жалезную руду, пераплаўляючы бясформенную масу ў вольны ад дамешкаў метал, гэтак і тэхнамастак, працуючы з навакольным светам, ператварае эмоцыі, уражанні, настроі ў чысты вобраз тэхнамастацтва” — пазначыў у куратарскай эксплікацыі дырэктар галерэі Дзяніс Барсукоў.
Атрымаўся дыхтоўны і бадай камерны праект, амаль пазбаўлены звыклага для зборных выставак “баласту”. Тэкст цалкам.
Фота kimpress.by