Як гэта нi дзiўна, але найбольш папулярны вясельны антураж — збожжавыя палi i стагi сена. Салома i вэлюм, белае на сонечным, i ўдалечынi — сiняе неба з белымi аблокамi. У некаторых асаблiва выкшталцоных выпадках — маладыя ў стозе сена яшчэ i келiхi з шампанскiм трымаюць.
— Прафесiйныя вясельныя фатографы з’явiлiся ў нашай краiне недзе ў 70-х гадах мiнулага стагоддзя, — расказаў арганiзатар выставы, вядомы ў Магiлёве фотамайстар Мiрон Шчудло. — Мода на вясельныя здымкi мяняецца, i цяпер ужо фатографы часам i не ведаюць, як яшчэ прыгажэй падаць маладых. Даходзiць да абсурду. Я нядаўна бачыў нявесту ў белым, якую сфатаграфавалi на рэйках. Ну як жа так можна? Яна яшчэ толькi пайшла замуж, i ў вобразе Ганны Карэнiнай ёй выступаць ранавата! Тэкст цалкам.