Калі сустракаюся з дасведчанымі асобамі, абавязкова пытаюся ў іх пра сэнс існавання, сакрэты поспеху і гэтак далей.
Разумны чалавек абавязкова задумваецца над такімі глабальнымі пытаннямі і ніколі не скажа: “Чуеш, не дуры галаву”.
На гэтым тыдні рыхтаваў матэрыялы па гучных справах, звязаных са злоўжываннямі службовых асобаў. Праехаў каля 1500 км па Беларусі, нагледзеўся на чалавечыя беды, трагедыі, несправядлівасці. Вырашыў заехаць да сваёй бабулі Мані ў адну з вёсачак Рэчыцкага раёна, каб галава адпачыла.