Сёння спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння Ігната Дварчаніна, выбітнага заходнебеларускага паэта, грамадскага дзеяча і літаратуразнаўцы, які паходзіць з Гродзеншчыны.
Ігнат Дварчанін нарадзіўся ў в. Погіры Гродзенскай губерніі (сучасная Дзятлаўшчына). Скончыў школу вышэйшай ступені ў Дзятлава, праз тры гады пайшоў у войска. У 1925 годзе Ігнат Дварчанін скончыў Праскі ўніверсітэт, атрымаўшы званне доктара філасофіі. Абараніў дысертацыю, прысвечаную дзейнасці Францыска Скарыны. У Празе ён ачольваў Савет беларускіх студэнтаў, стварыў студэнцкую арганізацыю “Незалежныя сацыялісты”. Тэкст цалкам.