Годзе ў 2007 Ніка стварала серыю малюнкаў, героямі якіх былі дзяўчынкі і хлопчыкі без твараў. А потым аднойчы атрымалася, што, стомленая, з сінякамі пад вачыма, Ніка намалявала такую ж дзяўчынку, нечым падобную да панды. І сябры сказалі: “Гэта трэнд, юзай пандаў”. І Ніка пачала юзаць пандаў у творчасці, а сябры пачалі прывозіць ёй пандаў у якасці падарункаў.