Пра Ўладзімера ПАПРУГУ я чуў даўно і шмат. У пэўных колах гэта паўлегендарная асоба. Інтэрвію выйшла вялікім — у газэце давялося нават падзяліць яго на дзьве часткі, на два дні. Апроч свайго прафэсіяналізму, Папруга выклікае павагу і такім фактам: будучы на дзяржаўнай пасадзе галоўнага інспэктара па ахове спадчыны Менгарвыканкама, ён сыйшоў, калі зразумеў, што ня зможа спыніць будаўніцтва паркінгаў на Нямізе. Гэта адрозьнівае яго ад “сваіх у дошку” хлопцаў з шэрагу чыноўнікаў, якія “душой і сэрцам за нашую спадчыну”, а паралельна падпісваюць згоды на зьнішчэньне помнікаў архітэктуры. І будаўніцтва тых самых паркінгаў на Нямізе. Не разумеючы, што Няміга будзе ім пракляцьцем на доўгія пакаленьні.