Сіламі чатырох філосафаў: Паўла Баркоўскага, Вольгі Давыдзік, Антаніны Сераковай і Вольгі Шпарагі распачаў сваю працу новы інтэрнэт-праект “Беларуская філасофская прастора”, “разлічаны на ажыццяўленне маніторынгу – адсочванне, рэцэнзаванне, спавяшчэнне і абмеркаванне – актуальных філасофскіх і парафіласофскіх тэкстаў, якія складаюць пэўны тэматычны інтарэс для ўдзельнікаў філасофскай супольнасці і вартыя быць прэзэнтаванымі ў яе межах”.
Яго асноўныя мэты:
* пашыраць агульную інфармаванасць удзельнікаў супольнасці і іншых зацікаўленых наконт навінак сучаснай філасофіі, літаратуры і г.д. шляхам сумяшчэння асабістых “палёў веды” (прыватнага маніторынгу) – тым самым далучаць удзельнікаў праекту да актуальнага досьведу сусветнай філасофскай думкі;
* адсочваць тыя навінкі сусветнай філасофіі (кнігі, артыкулы і г.д.), якія могуць спрычыніць інтарэс да іх перакладу на беларускую/рускую мовы з боку ўдзельнікаў у межах праграмы Перакладчык. Апошняя мае існаваць на сістэмным грунце: для індывідуальнага ці сумеснага перакладу будзе абірацца найбольш значнае і цікавае з праграмы маніторынгу, што дасюль яшчэ не перакладалася.