17 і 18 снежня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў адбыліся “Шоу беларушчыны” для студэнтаў завочнага навучання. Адметнасцю мерапрыемстваў было тое, што яны былі прымеркаваныя да Калядаў.
Найлепшыя ўдзельнікі па традыцыі атрымалі падарункі ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.