Прэзентацыя кнігі Вольгі Гапеевай “Прысак і пожня”адбылася 21.12.2012 у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”. На мерапрыемстве прысутнічала каля 30 чалавек.
На пачатку мерапрыемства мадэратарка Наста Лабада прывітала ўсіх прысутных і прадставіла аўтарку, а таксама патлумачыла, чым выкліканы выбар месца правядзення прэзентацыі – Цэнтр міжнародных даследаванняў (шведскі цэнтр).
Прэзентацыя пачалася з дэманстрацыі відэа-роліка – бук-трэйлера да кніжкі “Прысак і пожня”, пасля чаго аўтарка распавяла гісторыю ягонага стварэння і пра сітуацыю з бук-трэйлерамі на Беларусі. Мадэратака і аўтарка вялі размову наконт важнасці паэзіі ў нашым жыцці, а таксама пра сувязь паэзіі з іншымі відамі мастацтва, у прыватнасці музыкай і відэа.
Наступным пунктам было відэа з музычным трэкам “Метро”, якое падрыхтаваў Улад Бубен на паэму В. Гапеевай “Метро”. Пасля ішла размова пра супрацоўніцтва Вольгі Гапеевай з музыкам Уладам Бубенам, пра іхні выступ на Люблінскім тэатральным фестывалі.
Далей Наста Лабада разыгрывала прызы ад кампаніі “Будзьма”. Мадэратарка прадставіла мэты кампаніі і ў якасці конкурсаў прапаноўвала прысутным здагадацца пра слова ці вобраз з тэкстаў Вольгі Гапеевай. Усе прымалі актыўны ўдзел.
Наступнай выступіла Ірына Герасімовіч, якая падзялілася сваім бачаннем паэзіі В.Гапеевай і прапанавала прысутным пакінуць аўтарцы свае пажаданні, падпісаўшы ёй экземпляр кнігі.
Падчас ходу прэзентацыі Вольга Гапеева чытала свае вершы.