Суботнім вечарам 27 мая 2017 жыхары Магілёва змаглі патрапіць на незвычайную вечарыну сучаснай музыкі і паэзіі “Контр-джаз” ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Гасцей віталі Віктар Сямашка ды Кумпанія, а таксама легенарны “Князь Мышкін”. Гучала джазавая імправізацыя, творы на вершы беларускіх паэтаў, у тым ліку і самога Віктара Сямашкі.
Прысутныя змаглі прыняць удзел у віктарыне на прызы кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Пытанні датычыліся гісторыі кнігі ў Беларусі, асобам, якія праславілі Магілёўшчыну далёка за межамі. Успомнілі і рэдкую кнігу – Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г., якая была выкуплена на прыватныя ахвяраванні і зараз захоўваецца акурат у гарадской ратушы.
Адмысловым госьцем імпрэзы быў магілеўчынін Дзьмітры Дзьмітрыеў. Аўтар прачытаў вершы з новае кнігі, што яшчэ рыхтуецца да друку.
Фота Андрэй Мельнікаў, Леанід Нарушэвіч, Воля Сямашка