У першакласнікаў 23 гімназіі г. Менска 12 мая прайшоў адкрыты ўрок, прысвечаны 500 гадоваму юбілею кнігадруку. Вучням – дый і самі вучні – апавядалі пра Францыска Скарыну і яго “Біблію”. А таксама расказвалася гісторыя кнігі: якая спачатку была на камянях, на гліняных таблічках, на папірусе, на пергаменце, пісаліся стылусам, затым гусіным пяром з атраманту, які пазычаўся ў каракаціц. Як потым распачаўся друк, для чаго літары выразаліся з дрэва, выліваліся з металу, быў распрацаваны адмысловы варштат і прэс. Так паўстала і першага беларуская кніга. Гэта быў важны крок у культуры нашага народа.
Госцем у першакласнікаў быў паэт Серж Мінскевіч, які выступаў у якасці лектара, казачніка, барда, які прыйшоў са сваімі дзіцячымі кніжкамі.