22 жніўня адбылося “Шоў Беларушчыны”, прысвечанае юбілею беларускага кнігадруку для замежных студэнтаў, якія навучаюцца ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце і ўжо засяліліся ў інтэрнат. Адметнасцю дадзенай праграмы было тое, што ўдзельнікі былі з розных краін і ўлічваючы не доўгі тэрмін пражывання у нашай краіне, слаба валодалі беларускай мовай. Аднак гэта не перашкодзіла правядзенню віктарыны. Як аказалася, многія студэнты ўжо добра разумеюць беларускую мову і нават імкнуцца на ёй размаўляць, некаторыя чыталі нашых класікаў такіх як: Максім Багдановіч, Васіль Быкаў, Янка Купала і Якуб Колас, Максім Танк. Станоўчым і быў і той факт, што замежнікі добра ведаюць і асобу Францішка Скарыны. Усё гэта стала вядома з адказаў студэнтаў на пытанні віктарыны. Па заканчэнні ўсе удзельнікі атрымалі падарункі ад грамадскай-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”: паштоўкі з серыі “Не маўчы па-беларуску” і значкі “Пяцісотгоднасць”, а найлепшыя знаўцы яшчэ кнігі і плакаты.