У межах кампанii 500-годнасць паэтка Наста Кудасава наведала Брэст. Творчая сустрэча адбылася 29 кастрычнiка ў Прасторы КХ i сабрала шчырых прыхiльнікаў беларускай лiтаратуры.
Наста Кудасава прэзентавала берасцейцам свой апошнi зборнiк «Маё невымаўля», што не так даўно пабачыў свет у серыi «Кнiгарня пiсьменнiка» Саюза беларускiх пiсьменнiкаў. Паэтка чытала вершы з кнiгi i расказвала гiсторыi, звязаныя з iх стварэннем. Публiка была ўважлiвай i вельмi актыўнай: слухачы задавалi аўтарцы цiкавыя пытаннi, дзялiлiся сваiмi думкамi i ўражаннямi ад пачутага.
Падчас выступу Наста распавяла прысутным пра кампанию 500-годнасць, нагадала пра важную неабходнасць берагчы i папулярызаваць беларускае слова.
Не раз на сустрэчы гучала думка, што Брэст сёння ёсць негалосным цэнтрам беларускай паэзii, бо выгадаваў цэлую плеяду выбiтных сучасных паэтаў. Каб пацвердзiць гэтую выснову, напрыканцы вечара Наста запрасiла некаторых з прысутных у залi брэсцкiх лiтаратараў узяць слова. Так, наведвальнiкi змаглi пачуць вершы Уладзiмiра Глазава, Сяргея Амельчука, Алеся Паплаўскага, Яўгена Бясчаснага.
Скончыўся вечар аўтограф-сесiяй.