28 верасня ў цудоўнай краіне кніг – бібліятэцы №7 горада Мінска – маленькія гледачы пазнаеміліся з сусветна вядомай кароўкай Мамай Му і яе сябрам Крумкачом. У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” тэатрык лялек “Лямцавая батлейка” паказаў спектакль “Хутчэй, Мама Му!” паводле кнігі шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр (пераклад Надзеі Кандрусевіч, выдавецтва “Логвінаў”).
Перад спекталем усе ўзгадалі імя вядомага першадрукара Францішка Скарыны, які распачаў выдатную справу – друкаванне кніг на беларускай мове. Справа ягоная шырыцца: настаўніцы вучаць дзетак чытаць, бібліятэкі прапануюць мноства цікавых кніг. Ёсць у семай бібліятэцы і кніжкі з серыі пра Маму Му. Час паглядзець спектакль!
Усе хочаць глядзець спектакль, усе гатовы дапамагаць Маме Му дзьмуць у ветразь, размаўляць з рыбкамі, але ніхто не хоча быць шчупаком! А пасля спектакля дзеткі навучыліся рабіць караблікі з паперы, прыдумалі ім чароўныя назвы і паплылі ў неверагодныя кніжныя прасторы!
Да пабачэння! Да новых сустрэч! Чытайце кніжкі на роднай мове!
Калі Вы жадаеце, каб вясёлая Мама Му, у выкананні “Лямцавай батлейкі” прыехала да вас у вашую школу ці бібліятэку і арганізавала сапраўднае шоў для дзетак альбо дарослых, пішыце на скрыню [email protected], і ваш зварот не застанецца без увагі.
Спектакль “Мама Му” ўжо прайшоў з посьпехам у розных гарадах і рэгіёнах Беларусі (Мінск, Брэст, Віцебск, Гродна, Дзяржынск, Слуцк, Заслаўе, Ждановічы, Мар’іна Горка). А патэнцыйным арганізатарам паведамляем, што пастанова разлічана на школьнікаў малодшага ўзросту.
Коратка пра аўтарку. Юя Вісландэр (Jujja Vislander) – шведская дзіцячая пісьменніца (нарадзілася ў 1944г.), вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе – карове Му, яе сябру-хвальку крумкачы Краксе, ды іх сумесных прыгодах. У 2005 г. творчы дуэт Юі і Тумаса Вісландэраў быў угараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.