07.02.2017 | Абмяркоўваем культуру Навіны "Будзьма!" Разам да справы!

Абвешчаныя пераможцы конкурсу ідэй “Разам да справы”!

Завяршыўся складаны этап падвядзення вынікаў конкурсу ідэй “Разам да справы”, які быў сумесна арганізаваны грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!” і Школай маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA напрыканцы мінулага года.

654346Арганізатары конкурсу атрымалі вялікую колькасць праектаў, скіраваных і на паляпшэнне культурніцкай прасторы, і на ўдасканаленне экалагічнай ці сацыяльнай сітуацыі, і на ўмацаванне дыялогу і партнёрства паміж дзяржаўным і недзяржаўным сектарам, на правядзенне грамадскіх экспертыз і шмат чаго іншага. Прапановы, унікальныя ідэі ішлі з усёй краіны, з вялікіх гарадоў і маленькіх мястэчак. Цешыць, што ў нашай краіне ёсць столькі неабыякавых і актыўных людзей, гатовых не проста прапанаваць ідэю, але і ўзяцца за яе рэалізацыю!

Экспертная рада не абмінула ўвагай ніводную задуму, таму і праца па вызначэнні пераможцаў зацягнулася. Кожны праект, дасланы на конкурс, уважліва разглядаўся, а вызначыць пераможцаў аказалася зусім не проста, бо большасць ідэяў была не проста цікавая і арыгінальная, а яшчэ і грунтавалася на рэальных патрэбах таго ці іншага горада ці мястэчка.

Па выніках працы экспертнай рады было вылучана 7 праектаў, якія вартыя ўвагі і рэалізацыі, але патрабуюць пэўнай дапрацоўкі:

1. “Беларускае пяціборства-XVII ад суполкі настаўнікаў Магілёўскай абласной арганізацыі ТБМ

2. “Стварэнне інтэрактыўнай мапы публічных прастораў ад Змітра Гаўрусіка

3. “Вялікая Палеская Сцяжына” ад Рамана Хлебіна

4. imago.by ад Іллі Андрэева

5. “Уцягненне мясцовых супольнасцяў у вырашэнне мясцовых праблемаў” ад Генадзя Воранава

6. “Ігумень630 год ад Грамадскай ініцыятывы “ІГУМЕНЬPROMO”

7. “Інфармацыйныя стэнды ў Вілейскім раёне ад Паўла Хаванскага і ДзянісаКанецкага

З аўтарамі кожнага праекта абавязкова звяжуцца прадстаўнікі арганізатараў.

А пераможцамі сталі 19 наступных праектаў:

1. Дваравы фестываль “Арэлі” ад Агенства рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”

2. Фестываль нацыянальнай кухні і культуры Дранікі-фэст 2017” ад Дзмітрый Навумава з Цэнтра гарадскіх ініцыятыў

3. “Вяртанне імёнаў ад Аляксея Шоты, Руслана Кулевіча, Аляксандра Перагудава, Вікторыі Андруковіч

4. Фестываль кароткаметражных фільмаў аб Магілёве і жыхарах, знятых самімі магілёўцамі Пакажы! ад Цэнтра гарадскіх ініцыятыў і Школы гарадскіх ініцыятыў “Цяпліца”

5. “Грушаўскі фэст ад Алеся Крата

6. Воркшоп “Гендэрна нейтральныя спартыўныя пляцоўкі ад каманды культурна-асветніцкай установы ДОТЫК

7. Genius Loci ад Веры Савінай і Віталя Раковіча

8. “Героі Случчыны ад Літаратурнай асацыяцыі “МасаліТ” і Ініцыятыўнай групы “Дзея”

9. “Казка праз сэрца ад Вльгі Руммо, Алены Барыла, Дар’і Крэсцьяянавай

10. “Дакументаванне культурніцкай каштоўнасці і правядзенне фестывалю палескай прыпеўкі “Бярозаўская Сербіянка” ад Барысаўскага жаночага сацыяльнага грамадскага аб’яднання “Правінцыя” і Агратурыстычнай сядзібы “Шчодры заяц” (ініцыятар праекту Аляксандр Жучкоў)

11. “Вяртанне ад Вольгі Лабачэўскай, Ірыны Волах, Надзеі Вычужанінай

12. “Шалёнае мінулае ціхага мястэчка ад Стаўбцоўскай раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы і Ініцыятыва “Брук”

13. “Твар Любаншчыны ад Настассі Кухарэнка і Клубу творчых і актыўных аматараў традыцыйнай культуры г.Любань

14. “Архіўныя фота на вуліцах Мінска” ад Ульяны Рудовіч

15. “Вяртанне герояў ад незалежнай інтэрнэт-супольнасці “Гэта Мінск, дзетка!”

16. Спартыўна-лідарскі праект сацыялізацыі цяжкіх падлеткаў Рэгбі Надзея ад Аляксея Гайдукевіча

17. “Кароткая тысячагадовая гісторыя Гомеля ад Сяргея Ляпіна і Марыі Булавінскай

18. “Археалагічныя даследаванні курганнага могільніка каля вёскі Паставічы ад Віталя Юрэвіча

19. “Наш край – don’t cry! ад Яўгена Меркіса і ГМКГА “Талака”

Віншуем пераможцаў! І нагадваем, што, не чакаючы абвяшчэння наступнага конкурсу, свае ідэі можна прадставіць на “Кірмашах праектаў”, якія кампанія рэгулярна ладзіць у розных мясцінах Беларусі. Сачыце за абвесткамі на сайце, удзельнічайце самі, распавядайце сябрам! Мяняйце да лепшага месца дзе вы жывяце, ужо цяпер! Не заставайцеся ўбаку і далучайцеся да агульнай справы. Давайце разам зробім нашу краіну лепшай!

Глядзіце таксама:

Кірмаш праектаў у Лідзе: горад чакае вашых ідэй


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика