18 траўня ў дзіцячай бібліятэцы № 1 горада Мінска ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбылася сустрэча з Ярашам Малішэўскім і Аксанай Спрынчан. Вучні 2-га і 6-га класаў пазнаёміліся з аўтарамі кніг, якія карыстаюцца попытам у наведвальнікаў бібліятэкі. І што найгалоўнае, яны пачулі “герояў” “Незвычайнай энцыклапедыі беларускіх народных інструментаў” — дуду, жалейку, акарыну, варган, пішчык і іншых цудоўных інструментаў. Асабліва ўразіла старажытная свісцёлка-конік, якой ўжо каля 500 гадоў. Музыка, вершы і, вядома ж, прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” стварылі сапраўднае свята для цікаўных і разумных чытачоў.