У межах грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” ў кнігарні “Галіяфы” 24 жніўня адбылася прэзентацыя кнігі Віктара Слінкі “Арахна”. На імпрэзе выступілі паэты Анатоль Івашчанка, Усевалад Гарачка, Наталка Кучмель, Зміцер Вішнёў. На вершы Віктара Слінкі выканаў некалькі песняў Юры Несцярэнка. Акрамя вершаў, шмат казалі пра месца паэта ў сучасным грамадстве і грамадства ў жыцці паэта.