У межах “Школы лідараў Спеўнага сходу” адбылася першая сустрэча, на якой сабраліся таленавітыя і актыўныя людзі з розных гарадоў Беларусі. Гэта дае надзею, што хутка Спеўныя Сходы з’явяцца ў Берасце, Гародне, Вілейцы, Смалявічах, Бабруйску, Маладзечна, Полацку і, нават, у Бразіліі.
Арганізатары школы хочуць, каб спеўныя сходы пашыраліся і адбываліся не толькі ў Мінску, але і ў іншых гарадах Беларусі. За 4 гады свайго існавання ініцыятыва”Спеўны сход” набрала вялікую папулярнасць, алеяе стваральнікі сутыкнуліся з праблемай недахопу мерапрыемстваў такога тыпу, а таксама вядоўцаў і лідараў, асабліва ў рэгіёнах. Прыйшоў час падзяліцца досведам.
“Школа лідараў Спеўнага сходу” адбываецца ў межах “Разам да справы”, якую ладзяць грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА”.