Адкрыццё тыдня беларускай мовы адбылося 24 лютага ў СШ № 162 г. Мінска.
Анатоль Кудласевіч распавёў пра свой выступ 24 лютага: “Мяне запрасіла ў СШ № 162 г. Мінска настаўніца беларускай мовы і літаратуры Бельская Марыя Фролаўна, паведаміўшы, што прэзентацыяй майго сборніка духоўнай прозы і паэзіі “Трынаццаць дзён” адкрыецца ў школе “Тыдзень беларускай мовы”.
24 лютага ў 13.00 у актавай зале школы сабралі некалькі адзінадцатых і дзесятых класаў, былі дзеці і малодшых класаў, настаўнікі і бібліятэкары. Я прыйшоў на сустрэчу з гітарай, апрануўся ў вышыванку.
Сустрэчу пачаў з песні “Атрасіны”, затым распавёў пра сучасны стан беларускай літаратуры, спяваў песні на роднай мове і чытаў вершы: “Карані роду”, “Услухвайся ў слова” і інш. Праспяваў песню на словы Якуба Коласа “Як лёгкі дым, як тонкі пар…”, распавёўшы, што песня напісана Коласам, калі ён сядзеў у турме за ўдзел у настаўніцкім сходзе, адзначыўшы пры тым, што калі верш напісаны ад сэрца, то судакаранаецца з вечнасцю і праз сто гадоў слухаецца так, быццам напісаны сёння.
Пад канец сустрэчы распавёў пра кампанію “Будзьма беларусамі”, што ёсць кампанія, якая клапоціцца пра родную маву, у межах яе адбываюцца падобныя мерпрыествы і зберагае, наколькі магчыма, нашы нацыянальныя традыцыі.
Прачытаўшы наступны верш, пачаў віктарыну:
Вова вучыць мову,
Пераблытаў словы:
Засяліў навечна
Ён шпака ў “шпакечню”.
Як пачуў ад Глеба
Неяк слова “вырай”,
Вырашыў, што ямку
Трэба недзе вырыць.
Папрасіў дзяцей, каб яны падказалі, дзе ў вершы памылкі. Дзеці дружна прынялі ўдзел і знайшлі памылкі. Пераможцаў узнагароджваў паштоўкамі. Затым былі пытанні “Каго з беларускіх пісьменнікаў яны ведаюць?”, кожнаму, хто называў хаця б адно імя, даваліся “прызы-паштоўкі”, каго “ведаюць з сучасных пісьменнікаў?” — таксама даваліся прызы за правільныя і нават за няправільныя адказы.
Пад заканчэнне сустрэчы падарыў “вышыванку” з выявай лагатыпа “Будзьма” настаўніцы беларускай мовы і асноўнаму арганізатару сустрэчы. Многія дзеці захацелі сфатаграфацца.