This movie requires Flash Player 9
16.01.2015 | Беларуская мова Навіны "Будзьма!"

Адкуль пачынаецца любоў да ўсяго беларускага? (відэа)

2014 год радаваў павышэннем цікавасці да беларускай мовы і культуры. Чаму так атрымалася? І з чаго пачынаецца любоў да ўсяго беларускага?

Каардынатарка кампаніі “Будзьма беларусамі!” Ніна Шыдлоўская стала гераіняй праграмы “54 %” тэлеканала “Белсат”, якая імкнецца паказаць свет вачыма жанчын, якіх у беларускім грамадстве 54 адсоткі. Даведацца пра дзейнасць “Будзьма беларусамі!” і высветліць, адкуль пачынаецца любоў да беларускага і які ў яе жаночы ўнёсак, можна тут.

Кампаніяй “Будзьма беларусамі!”, што паўстала ў 2008 годзе з ініцыятывы МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, кіруюць Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская, якія вераць у беларускую культуру як сродак яднання жыхароў Беларусі і беларусаў за мяжой і працуюць дзеля таго, каб зрабіць актуальнай  сучасную айчынную культуру.


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика