22 красавіка а 12:00 у гімназіі № 23 у межах кампаніі “Будзьма беларусамі” адбудзецца сустрэча з Ярашам Малішэўскім і Аксанай Спрынчан.
Творчая сям’я прэзентуе сямейныя кнігі “Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў” і “Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў” вучням першых класаў, якія мовай навучання абралі беларускую.
Радзіна Малішэўскіх-Спрынчан разам з дачкою Альжбэтаю апавядзе пра жыццё беларускамоўнай сям’і, адкажа на пытанні, якія хвалююць дзяцей. Першакласнікі змогуць атрымаць асалоду ад гучання дуды, жалейкі, акарыны, варгана, пішчыка і г.д.
Імпрэза мае адбыцца па адрасе: Якуба Коласа, 25, к. 2.