Заснаваная “Калекцыя “пАРТызана” – унікальная сэрыя альбомаў беларускага актуальнага мастацтва. Калекцыя — доўгатэрміновы праект культурніцкага альманаху “pARTisan”. Першым у сэрыі выйшаў альбом “Дванаццаць” канцэптуальнага мастака Артура Клінава. Прэзэнтацыя “Калекцыі “пАРТызана” адбудзецца 4 лютага а 18.00 у бібліятэцы імя Пушкіна (вул. Гікала, 4).
Таксама ў межах акцыі адбудзецца прэзэнтацыя восьмага нумару альманаха. Тэма нумару – вера. У імпрэзе бяруць удзел Артур Клінаў (галоўны рэдактар часопіса), Максім Жбанкоў (рэдактар нумара), філёзафы Валянцін Акудовіч і Алесь Анціпенка ды іншыя аўтары часопіса.
Апроч названага ў праграме глямурна-сакральны відэа-арт ад an angelico group і музычны пазытыў для веруючых і няверуючых ад “дэструктыўнага пажарнага аркестру” Андрэя Такінданга “Гаротніца”.
Мерапрыемства адбудзецца ў межах кампаніі “Будзьма!”.