Прэзентацыі новай кнігі Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча “Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVII да пачатку XXI ст.” адбудуцца ў шэрагу гарадоў Беларусі з 12 па 14 снежня.
12 снежня ў Гомелі прэзентацыя “Гісторыі Беларусі ад сярэдзіны XVII да пачатку XXI ст.” з удзелам Алега Латышонка плануецца ў 18.00 і пройдзе па адрасе: вул. Палеская, 52.
13 снежня Алег Латышонак сустрэнецца з чытачамі ў Магілёве. Сустрэча пройдзе ў Палацы культуры, які знаходзіцца па адрасе: пр. Пушкіна, 7, і распачнецца ў 14.00.
Скончыцца праграма прэзентацый 14 снежня, у панядзелак, сустрэчай з чытачамі ў Наваполацку ў 19.00 (вул. Алімпійская, 2).
11–14 снежня запланаваныя таксама сустрэчы з чытачамі ў Гродне, Рэчыцы, Маладзечне і Оршы, інфармацыя ўдакладняецца.
Сачыце за абвесткамі.
Даведкі праз тэл.: (029) 550 79 69.
Даведкі наконт прэзэнтацыі ў Магілёве праз тэл.: (029) 38 83 561 (Алег).
Усе прэзентацыі ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”