Бард Алесь Камоцкі і блюзмэн Юры Несцярэнка выступілі з канцэртам у Бялынічах 30 траўня.
Імпрэза адбывалася ў кавярні “Белыя росы”. Як зазначыў Алесь Камоцкі, пачатак канцэрту атрымаўся даволі кур’ёзным. Акрамя слухачоў, што прыйшлі адмыслова на канцэрт музыкаў, у залі яшчэ прысутнічалі наведнікі рэстарана, запрошаныя на юбілейны банкет адной з мясцовых жыхарак. У выніку колькасць слухачоў пабольшала ледзь не ўдвая. Тым не менш, Алесь Камоцкі лічыць, што канцэрт атрымаўся выдатны, і творчасць музыкаў прыйшлася даспадобы абодвум бакам.
Алесь Камоцкі
Падчас імпрэзы ў выкананні Алеся Камоцкага гучалі ягоныя песні на вершы Рыгора Барадуліна і кампазіцыі з “Бацькоўскай кружэлкі”. Юры Несцярэнка праспяваў вядомыя песні з рэпертуару гуртоў “White Night Blues” і “Nestary Band”.
На першым фотаздымку: Юры Несцярэнка