8 красавіка ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбудзецца канцэрт Алеся Камоцкага ў Бабруйску. Гэта першы візіт музыкі і паэта ў горад баброў, таму праграма выступу ўключыць у сабе як ужо добра вядомыя песні з мінулых альбомаў, так і новы, эксклюзіўны матэрыял з альбому “Вяровіца Алеся Камоцкага” (выдадзены кампаніяй “Вігма”), выязныя выступы ў падтрымку якога распачаліся ўвесну.
8 красавіка
Бабруйск, вул. Кастрычніцкая 173-а
Пачатак – 18.00
Уваход вольны
Даведкі па тэлефоне +375 44 701 5344