Удзельнікамі чарговай літаратурнай сустрэчы ў межах культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” у вёсцы Кароткавічы Жлобінскага раёна сталі бард Андрэй Мельнікаў і саркастычная пісьменніца Таццяна Барысік. Сустрэча адбылася ў мясцовым ДК 26 ліпеня – у дзень блізкі да гадавіны скону Ўладзіміра Караткевіча. Натуральна, што было сказана шмат пра гэтага вялікага пісьменіка, прагучалі песні на яго вершы.
Героі твораў Таццяны Барысік – па сутнасці блізкія землякі жыхароў Кароткавіч – вяскоўцы недалёкай ад іх Глушчыны. Нядзіва, што слухачы-гледачы так і ўспрымалі іх – як сваіх знаёмых.
Прыемна адзначыць, што па ходу сустрэчы, якая працягвалася ля дзвух гадзін, гледачоў болела. На жаль, мужчыны, апроч Івана Ісаенкі (адзіны мясцовы мужчына на здымках – ён), глядзелі на дзею з глыбіні залі, саромеліся фатаграфавацца і неўпапад адказвалі на конкурсныя пытані. Жанчынкі ж, наадварот парадавалі смеласцю, актыўнасцю і кампетэнтнасцю ў веданні гісторыі Беларусі.