12.02.2015 | Музыка Навіны "Будзьма!" Тузін. Перазагрузка

Андрэй Макарэвіч далучыўся да праекту Global Reload (ДАДАЛОСЯ ВІДЭА!)

Славуты музыка прыехаў у Менск на запрашэньне парталу Tuzin.fm і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі».

Лідэр «Машины времени» прыняў запрашэньне далучыцца да праекту «Перазагрузка», у межах якога музыкі зь іншых краінаў уводзяць беларускую паэзію і мову ў свой творчы кантэкст. Макарэвіч моцна цікавіцца сваімі беларускімі каранямі – ягоны род па лініі бацькі паходзіць зь Берасьцейшчыны. Нядаўна музыка ўхваліў беларускія пераклады сваіх песень, якія зрабіў Юры Несьцярэнка. Часам ён чытае свае вершы па-беларуску ў вузкім коле. Прасякаецца ён беларускай паэзіяй і гісторыяй. Знаёмы з творчасьцю Ўладзімера Караткевіча, Рыгора Барадуліна, Міхася Стральцова, Анатоля Сыса, Адама Глёбуса ды іншых. Падчас гэтага сяброўскага візіту ў беларускую сталіцу спадар Андрэй пазнаёміўся зь пісьменнікам Уладзімерам Арловым і атрымаў у падарунак «Краіну Беларусь» зь ягоным аўтографам.

Па прыезьдзе ў Менск Андрэй Макарэвіч пагадзіўся на нашу просьбу даць канцэрт, фактычна экспромтам. Ён выступіў у клюбе Loft для сяброў кампаніі «Будзьма беларусамі» і наведнікаў парталу Tuzin.fm. Граў на гітары Юрыя Несьцярэнкі, адказваў на пытаньні публікі, шмат жартаваў.

Неўзабаве на парталах Tuzin.fm і Budzma.by адбудзецца прэм’ера песьні Андрэя Макарэвіча, запісанай для праекту Global Reload.  «Чым мы больш будзем камунікаваць, тым больш мы будзем чуць адзін аднаго, разумець адзін аднаго. І агулам, калі ты чуеш тое, што напісаў на іншай мове, – гэта двойчы цікава. Думаць, што прыгажосьць ці мастацтва выратуюць сьвет – гэта трохі наіўна сёньня, але тое, што яны яму дапамогуць – гэта дакладна», – зазначыў сьпявак.

 

Фота – Аляксандр Taraitino Ждановіч


2 Каментаў у “Андрэй Макарэвіч далучыўся да праекту Global Reload (ДАДАЛОСЯ ВІДЭА!)”

  1. Siarhiej says:

    Вось бы Макарэвіч песеньку па беларуску засьпяваў.

  2. Mensonge says:

    Здорово! Организовать концерт “для своих”, а потом об этом написать. Смотрите, мол, вот мы тут такие особенные, для нас пел Макаревич и было очень круто, а вы просто можете посмотреть фото.

Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика