Канцэрт барда і літаратара Андрэя Мельнікава адбыўся ў Бабруйску 22 студзеня ў межах кампаніі “Будзьма!”. У выкананні вядомага спевака прагучалі песні з яго сольных альбомаў, а таксама са складанкі хрысціянскай музыкі “Беларускі хрысціянскі хіт”. Па словах арганізатараў мерапрыемства, яны будуць і далей імкнуцца знаёміць жыхароў Бабруйска з сучаснай бардаўскай песняй.
Андрэй Мельнікаў – беларускі пісьменнік і бард. Нарадзіўся ў вёсцы Доўск Рагачоўскага раёну Гомельскай вобласці. Адзін з заснавальнікаў беларускай нацыянальнай аўтарскай песні. Сталы ўдзельнік фэсту беларускай бардаўскай песні “Аршанская бітва”. Аўтар альбомаў “Да апошняга камісара” (1991) “Гэта мы!” (1996), “Шлях” (1996), “За сьцягі, за волю!” (1997), “Камяні майго вогнішча” (1997) і інш.